Навіны

Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк у вялікай небяспецы

«На тое, што спатрэбілася ў гомельскай калоніі пяць месяцаў, тут хопіць пяці тыдняў,» — напісала Паліна з калоніі №24

Паліна Шарэнда-Панасюк са сваёй сям'ёю

Пра тое, ўто Паліна ў небяспецы, гавораць радкі дасланага ёю для маці ліста пад нумарам тры. Па-першае, куды падзеліся лісты пад нумарам 1 і 2? Ды чаму адміністрацыя калоніі №24 пайшла на парушэнне закону і не паведаміла родным, дзе знаходзіцца Паліна Шарэнда-Панасюк праз трое сутак перабывання вязня на новым месцы? Гэта не толькі парушэнне закону, але і бесчалавечнасць, якую прадэманстравала адміністрацыя калоніі ўжо ў першых момантах знаходжання палітзняволенай Шарэнды-Панасюк на новым месцы зняволення.

Чытаць таксама:

А што значыць адбыць ва ўмовах ШІЗА самай страшнай і жорсткай у Беларусі «рэчыцкай» калоніі №24 для жанчын-рэцыдывістак, асуджаных за забойствы і распаўсюд наркотыкаў, 20 содняў? А Паліна, не паспеўшы адбыць карантын, ужо была змешчана ў ШІЗА. За год гэтая мужная жанчына адбыла ў ШІЗА, карцэрах і камеры турэмнага тыпу 200 дзён. Можна ўявіць сабе ўмовы ШІЗА, калі касметычны рамонт калоніі быў у 90-х пры перадачы будынкаў былой закрытай вайсковай часці пад калонію. Пра што гаварылі мужу Паліны родныя вязняў гэтай калоніі. Само знаходжанне калоніі ў лесе, калі з вясны да восені полчышчы камароў, ад якіх, вядома, ніхто цябе ратаваць не будзе, і табе суткамі саматуж трэба ад іх адбівацца. Паліна вельмі моцная жанчына, яна нават з гумарам пра гэта напісала: дзе толькі не была, а вось цяпер трапіла ў былую вайсковую частку на Палессі, дзе шмат камароў. Гэтая «дробязь» супрацоўнікамі калоніі ў адносінах да вязняў наогул, канешне, пад увагу не бярэцца. Бо вязень тут Ніхто і зваць яго Ніяк.

А што значыць адсутнасць гарачай вады ў атрадах? Для жанчын — гэта сапраўдная катастрофа. І тое, што гарачай вадой можна памыцца толькі раз на тыдзень, калі завядуць у баню пры ўмове тваёй абсалютнай паслухмянасці і бяззубасці пры абароне сваіх хоць нейкіх правоў, хіба не катаванне? І гэта ў 21 веку?! Пра што нават страшна думаць, а не перажываць.

Жорсткія ўмовы Паліна акрэсліла адной фразай у пісьме:
«на тое, што спатрэбілася ў гомельскай калоніі пяць месяцаў, тут хопіць пяці тыдняў».
Пра зусім дрэнныя абставіны сведчыць першы за гэтыя гады радок пісьма: «сітуацыя ўвогуле хрэновая». Паводле мужа Паліны Андрэя Шарэнды, калі ўжо Паліна так напісала, то сітуацыя насамрэч крытычная. Па водгуках людзей, калонія №24 захавала ўсе нормы і норавы савецкага ГУЛАГу.

Муж Андрэй лічыць, што Паліну проста метадычна трэці год зняволення знішчаюць фізічна, паколькі маральна зламаць не змаглі. Нягледзячы на тысячы вязняў, асуджаных за права жыць у дэмакратычнай Беларусі і за вызваленне якіх трэба не пераставаць змагацца, Паліну трэба проста ратаваць ад смерці.
Made on
Tilda