Судовыя паседжанні

За надпісы ў падтрымку Украіны асудзілі жыхара Кобрыну

Працэс праходзіў не ў будынку суду

Фота ілюстрацыйнае

7 сакавіка 2022 ў Кобрыне на фасадах будынкаў з'явіліся надпісы: "Слава Украіне", "Смерць рашысцкім акупантам". На наступны дзень выказванні ўжо былі замаляваныя. Ды 18 сакавіка з'явіліся яшчэ некалькі надпісаў: "Лукашысты-фашысты", "Слава Украіне".

За гэтыя надпісы 27 чэрвеня пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць Кавалёва Уладзіміра Мікалаевіча. Яго абвінавачвалі па арт.341 Крымінальнага кодэксу (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці). Суддзя Таццяна Каберская, пракурор С. Мяшэчка. Працэс праходзіў паказальна і таму адбываўся не ў судзе, а ў кобрынскім політэхнічным каледжы.

Вядома, што ў межах гэтай справы ў сям'і Кавалёва ладзілі вобшук. А ЖКГ ЖКГ прад'явіў пазоў на кампенсацыю 548.69 рублёў.

5 ліпеня 2022 суддзя Каберская агучыла прысуд: прызнаць Кавалёва вінаватым па арт.341 КК, прызначыць яму 2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову (так званая "дамашняя хімія"). А пазоў ЖКГ быў кампенсаваны яшчэ да пачатку суду ў добраахвотным парадку.
2022-07-05 17:29