
На волю выйшаў Аляксандр Палівода. 24 сакавіка 2021 года суд Берасцейскага раёна асудзіў хлопца на адзін год абмежавання волі з накіраваннем ў папраўчую ўстанову (так званая "хімія").
Паводле абвінавачання, у студзені 2021 года Аляксандр сарваў дзяржаўны сцяг з будынка школы і кінуў на зямлю. З 20 траўня 2021 ён адбываў пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу №48 у Асіповічах. У няволі Аляксандр сустрэў свой 22-і Дзень народзінаў.
А 19 траўня 2022 года Палівода скончыў адбываць сваё пакаранне.