Навіны

Кіраўнік «Берасцейскага грамадскага транспарту» пра затрыманні трох супрацоўнікаў: затрыманняў не было

Ён жа: але сілавікі сапраўды прыходзілі

Ігар Царук, які з 2021 года займае пасаду кіраўніка КУП «Берасцейскага грамадскага транспарту», зняпраўдзіў інфармацыю, што 22 ці 23 лістапада 2022 года былі затрыманыя працаўнікі прадрыемства. Пра гэтае паведамляе тэлеграм-канал выдання «Брестский вестник» (але ж на сайце медыя гэтай інфармацыі чамусьці няма).

У той жа час Царук сказаў, што ў аўтапарк сапраўды завіталі супрацоўнікі ворганаў. А як доказ таго, што ніхто не затрыманы і працягвае працаваць, «Брестский вестник» апублікаваў фота з Ігарам Парфенюком у кабінеце:

На фота: Ігар Парфянюк. Крыніца: тэлеграм-канал «Брестский вестник», пост ад 17:18 23.11.2022 (па менскім часе)

Нагадаем, што 23 лістапада 2022 года праўладны блогер Аляксей Голікаў заявіў пра затрыманні ў Берасцейскім аўтобусным парку. Далей ён падзяліўся відэа, дзе мужчына, які прадстаўляецца супрацоўнікам гэтага парку, паведамляў пра затрыманні галоўнага ідэолага, кіраўніка аўтакалонны ды кіраўніка аднаго з адзелаў. Раней Голікаў публікаваў відэа пра гэтых трох мужчын (Аляксандр Сарока, Сяргей Серада і Ігар Парфянюк) дзе вынаходзіў, што ў сацсетцы «Аднакласнікі» тыя ставілі «клас» пратэсным публікацыям ці дзяліліся відэа незалежных медыя.
Made on
Tilda