Навіны

Ад Паліны Шарэнды-Панасюк няма ніякіх звестак

Паліна Шарэнда-Панасюк у калоніі №24. Скрыншот відэа дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь 1»
6 чэрвеня 2024 года будзе ўжо 150 дзён, як з палітзняволенай Палінай Шарэндай-Панасюк адсутнічае сувязь. З гэтага можна зрабіць выснову, што увесь час, пакуль Паліна знаходзілася ў зарэчанскай калоніі, яна знаходзілася ці ў ШІЗА, ці ў ПКТ. Выходзіла толькі тады, калі пра яе здымалі відэа.

Паводле мужа Паліны Андрэя Шарэнды, ў новай крымінальнай справе памяняўся следчы, які не дае дазволу на сустрэчы з адвакатам. Пасля таго, як на палітзняволеную была завядзена новая крымінальная справы і яна этапавана ў гомельскае СІЗА (а гэта было 2 тыдні таму), Паліна застаецца без адваката. Наогул ужо 7 месяцаў, як яе не можа наведаць адвакат.

Нагадаем, што палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк была затрымана 3 студзеня 2021 і з таго часу знаходзіцца ў няволі. Спачатку яе асудзілі да 2 гадоў калоніі. Ужо за кратамі ёй двойчы працягвалі тэрмін па году. Не выратавала жанчыну і тое, што яна пагадзілася зняцца для дзяржаўнага прапагандысцкага відэа.
Made on
Tilda