Навіны

Выйшаў з калоніі на волю жыхар Баранавічаў

Яшчэ на аднаго палітвязня менш
Уладзімір Ланкевіч быў асуджаны да трох год калоніі за тое, што «партызаніў»: перашкаджаў чыгуначнаму руху. Следства і абвінавачанне лічыла, што гэта магло прывясці да цяжкіх наступстваў. Але Ланкевіч — сам чыгуначнік, ды казаў, яго дзеянні (і дзеянні яго паплечнікаў) не маглі нашкодзіць звычайным людзям.

Да суду чатыры з паловай месяцы правёў пад вартай. Пасля СІЗА накіраваны ў калонію №3 (Віцьба).

Ды, па інфармацыі берасцейскай «Вясны», 22 жніўня 2023 Ланкевіч вызваліўся з калоніі, цалкам адбыўшы пакаранне.
2023-08-22 17:12