Навіны

Блогер Аляксандр Кабанаў, учорашні палітвязень, з'ехаў з Беларусі

У гэтым яму дапамог фонд дапамогі «BYSOL»
Фота: Аляксандр Кабанаў у Літве
Аляксандр Кабанаў у Літве. Выкарастана фота з тэлеграм-каналу «STRYZHAK»
Вядомы блогер з Берасця Аляксандр Кабанаў, які паўтары месяцы таму выйшаў на волю, апынуўся ў Літве. У гэтым яму дапамог фонд «BYSOL», паведамляе Стрыжак.

Нагадаем, што за сваю блогерскую дзейнасць Кабанаў (разам з Сяргеям Пятрухіным) былі асуджаны да 3 год калоніі кожны. З чэрвеня 2020 да снежня 2022 года яны былі за кратамі. І Кабанаў, і Пятрухін цалкам адбылі пакаранні.
Made on
Tilda