9 жніўня 2022 у абласным судзе Берасця тройка суддзяў (сярод іх суддзя Святлана Крамянёўская) разглядала апеляцыю на апошні прысуд Гнаук. Рашэнне районнага суду пакінулі без зменаў, паведаміў акаўнт Гнаук у Instagram.
З улікам часу, які пружанская палітзняволеная ўжо правяла ў СІЗА, ёй застанецца адсядзець яшчэ 2 гады і 8 месяцаў у калоніі.
Нагадаем, што гэта быў ужо трэці палітычна матываваны крымінальны працэс над Гнаук. Першы раз яе асудзілі па "карагоднай справе", другі — за выказванне пра Лукашэнку падчас суду (што расцанілі як абразу Прэзідэнта). Апошні раз жанчыну судзілі за пасты ў Facebook і Instagram пра курдскія сем’і і становішча мігрантаў у Беларусі — гэта кваліфікавалі па арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) і арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).