Навіны

Адкрыты збор на BySOL для былой палітзняволенай з Баранавічаў

Таццяна Купчына атрымала тэрмін у 2 гады калоніі з-за інтэрнэт-каментароў. Тыя каментары не спадабаліся ўладам. Жанчына вызвалілася, але з-за пагрозы новага пераследу прыняла рашэнне з'ехаць з краіны.

Але 2 гады зняволення моцна адбіліся на здароўі. З'явілася падазрэнне на рак, а таксама маюцца праблемы з зубамі, зрокам, псіхалагічным здароўем.

Дапамагчы Таццяне атрымаць лекаванне, а таксама закрыць базавыя патрэбы на першыя 2 месяцы ў эміграцыі:
https://bysol.org/ru/private/tatiana_kupchina/
2025-06-20 21:12