Суддзя Сяргей Хрыпач агучыў прысуд па справе Марфы Рабковай, Андрэя Чапюка і актывістаў анархісцкага руху:
- Аляксандр Францкевіч — 17 гадоў;
- Акіхіра Гаеўскі-Ханада — 16 гадоў;
- Марфа Рабкова — 15 гадоў;
- Андрэй Чапюк — 6 гадоў;
- Аляксей Галаўко — 12 гадоў;
- Павел Шпетны, Мікіта Дранец, Аляксандр Казлянка — па 6 гадоў;
- Андрэй Марач, Даніла Чуль — па 5 гадоў.
Агулам на ўсіх — 94 гады пазбаўлення волі. Менавіта такія тэрміны раней і запрасіла дзяржабвінавачванне.