Вершы экс-палітвязня Алега Кулешы
Сабралі ў адным месцы творчасць пружанца
Па вызваленні
Па вызваленні
Карагоднае
Карагоднае
Па вызваленні

Глядзі, пачуй, прабач


Глядзі, вярнуўся я з турмы.

Там зведаў краты, кайданы, —

Вар’яцтва тамашняй гурмы…

Вярнуўся нібыта з вайны.


Прабач, вярнуўся я з турмы.

Даруй мне гэту недарэчнасць.

Як быццам там адбыў я вечнасць.

Вярнуўся нібыта з вайны…


Дзівісь, вярнуўся я з турмы.

І сіл маіх не надта многа,

Бадай, што страціў веру ў Бога!

Вярнуўся нібыта з вайны.


Пачуй, вярнуўся я з вайны…

Сварыся, лайся сколь заўгодна.

Ды й толькі прытулі лагодна

Бо сёння я прыйшоў з турмы…

Вярнуўся сёння я з вайны.


2023, Варшава

Лірычнае
Любай

Зачапілась воблачка

За крыжы царквы.

І паснула любая

На маім плячы.


Заўтра будзе сонейка,

А цяпер дажджы,

Вось таму каханая

Проста ціха сні.


Сні пра птушак і пра вёску,

Дзе жылі твае бацькі,

І пра то як на узгорку

Размаўлялі аб жыцці.


Як з надзеяй сустракалі

Цяплыню вясны,

І як мурашы здзіўлялі

Ў гушчары лясным.


На прыпынку як збіраўся

У гурму народ,

І — на ганку як чакалі

Зорны карагод.


У хаце ціш і цяплыня,

Трэшчаць дровы у пячы.

І паснула любая

На маім плячы.


Заўтра будзе сонейка

А цяпер імжа.

Стамілася каханая —

Буду спаць і я.

Окрут

Мне лісты твае патрэбны —

Сказы, словы, думкі, мроі, —

Каб праз моры-акіяны

Весці мне па хвалях човен.


Каб пазбегнуць мрокаў сполах

І за зьзяючаю зоркай

Я да той старонкі роднай

Шлях пракласці змог па хвалях.


А яшчэ твае каханне,

Каб стрымаць я здолеў ліха,

І да дому павяртанне

Скончыў я ў бухце ціхай.


Бабруйская калонія

***

Жыццё маё скразная му́ка,

Але не стану я шукаць сука́....

І хоць за плотам брэша су́ка,

Лёс жэрнаў меле, сыплецца мука́.


Бабруйская калонія

Каханне

Каханне...

Яно як танец на цьвіках.

У ім пакуты, жэст і слёзы на вачах,

Расчараванне...


Бабруйская калонія

Беларусь!


Як прасцінай белага лою

Снег пакрыў па узгорках палі.

Я цябе запрашаю з сабою

Паглядзець, як вандруюць зубры.


Вунь яны капытом уздымаюць

Па узлеску сувой снегавы.

І як нібыта нас заклікаюць

У ту казку з часоў даўніны.


Мажліва там, сярод Пушчанскіх зёлак,

Асілка позірк ды й сустрэнеш ты,

Праз зрэнкі зразумееш веліч зорак

Ад тых вякоў, што пражылі дзяды.


Тады абудзяць продкаў мроі

Душу і сэрца да жыцця.

І покліч зь нетраў роднай мовы

Пачуеш зь вуснаў дзецюка!


19.01.2022, бабруйская калонія

Карагодны верш

Жніво

Паглядзіце, ў Берасці

Чэргі ля СІЗА —

Натварыла нейкая

Гадота-грамада.


"Прастытуткі" розныя

Танчаць карагоды —

І з таго краіна ўся

Стала з ног на рогі.


Вось зямную здзьвінулі

Гэткія брыдоты,

І таму АМАПаўцам

Час не да сумоты.


"Наркаманы"-сволачы

Боты паздымалі,

І нагамі босымі

На лаву паўставалі.


Зноў сцягамі гойдаюць —

Нікчэмныя скаты.

А чаго чакаць яшчэ

Ад гэтай сраматы.


Толькі вось са сховішча

Прыгналі вадамёты,

Амаль што не паставілі

На дахах кулямёты.


"Красаўчыкі" наўвогул

"Любят свой народ":

Будуць ведаць, сволачы,

Як танчыць карагод...


Стаяць людзі з торбамі

Ў чэргах ля СІЗА.

Адбыліся выбары —

Стогне грамада...


Берасцейскае СІЗА

Пад жоўтай дзясяткай

ГУЛАГ


ГУЛАГ — Галоўная Управа Лукашэнкі Аляксандра Грыгор'явіча


Стаялі судзі на кафізме,

Стаяў і я чакаючы прысуд,

Сыны сіманіі* — адроддзе трызны,

Пакон** нагадваў шлях пакут.


Пакуль адэпт драпежнага хаўрусу

Кіруе жэрнавам млына

Не будзе шчасця беларусу

Ды й з млына будзе цеч крывя.


Вось і сяджу на кукішках ў прадоле

І прагну думку маю я:

Я беларус і мая доля —

Трымаць пакуты ўся жыцця.


Але шмат часу не мінецца

І ўбачу я паходні свет.

Бо на мяжы ўжо коні мнкнуцца,

Каб здзейсніць продкаў запавет.


Таму сяджу на кукішках ў прадоле,

Бо сын сваёй радзімы я:

— Я Беларус! І я не згодны

Трымаць пакуты ўся жыцця!


* Сімантыя — сярэднявеччы орден, першыя гандляры індульгенцыямі.

** Пакон — старабеларускае слова, прадвыкананне закону.


20.06.2022 (100 дзён да вызвалення)

***

Ніколі я не разумеў,

Як жадана птушка з волі,

Што у дзюбцы прынясе

Той канверт хвалёўны…


Берасцейскае СІЗА №7. Першы верш

***

Мы ўзрослі ўсе

Сярод ахвяр і катаў.

Адзін пісаў — другі сядзеў

Да нас не дзіўна жыці разам

Той лагер зваўся СССР.


Бабруйская калонія

Ажно

Пасля патрабавання Д. Шынвізэ прамаўляць рапарт па-руску


Праз нямы ор жыву ў сусвеце,

Ажно на сэрцы боль і жах,

Што ў сваёй радзіме я ўжо павінен весці

Па-руску справаздачу пры панах...


Бабруйская калонія

Краіна для жыцця

Жыву ў краіне для жыцця

Квітнеючай па-над дрыгвамі.

Там погляд кінь на далягляд,

Каб выглядаў адзіны лад,

Усё абнесена дратамі.

І выйсця болей мне няма

Як жыць у краіне для жыцця...


За тыдзень да вызвалення. Бабруйская калонія

Апублікавана 28.10.2025


Выкарыстаныя выявы:

1. euroradio.fm

2. Калаж берасейскай Вясны

3. region.brest-belarus.org/pruzh

4. wirestock / freepik.com

5. tut.by

6. Mateus Andre / freepik.com

Made on
Tilda