Шукаем валанцёраў
Пошук! Нам патрэбныя смелыя і адважныя!
Шукаем валанцёраў у Брэсцкі філіял Праваабарончага цэнтру “Вясна”.
Увогуле, усіх, у каго ёсць хоць трохі вольнага часу для добрых спраў.

Патрэбныя валанцёры для маніторынгу судовых пасяджэнняў:
Прысутнасць валанцёраў у судзе важна дзеля таго, каб сабраць поўную і дакладную інфармацыю
пра сітуацыю на працэсах і пра вынікі судоў. Інфармацыя, сабраная падчас назірання,
публікуецца на сайце "Вясны" і фіксуецца ў маніторынгавых анкетах для далейшай апрацоўкі.
Назіранне адбываецца па буднях з 9.00 да 18.00, дзе судзяць затрыманых (Машэрава 8).
Магчыма назіраць толькі частку дня. Валанцёры прысутнічаюць на пасяджэннях і запаўняюць форму
па інструкцыі, з якой вас азнаёмяць пасля запаўнення анкеты.
Назіранне за судамі – валанцёрская праца і адпаведна не аплочваецца.
Каб далучыцца да назірання, калі ласка, запоўніце форму.

Чакаем усіх неабыякавых!
Made on
Tilda