Мяне жорстка затрымалі, запалохвалі і пагражалі. Што рабіць?

Па сённяшні дзень мы бачым шмат злоўжыванняў з боку сілавікоў. Тым не меньш, невядома ні пра адну крымінальную справу з-за перавышэння службовых паўнамоцтваў супрацоўнікамі міліцыі і іншых падраздзяленняў сілавых ведамстваў.

‼️ Для таго, каб:
- раней ці пазней прыцягнуць вінаватых да адказнасці,
- або каб абскарджваць гэткае абыходжанне ў розных інстанцыях (у тым ліку міжнародных),
- альбо змагацца за тое, каб падобныя выпадкі не паўтараліся,
можна звярнуцца ў "Вясну" для дакументавання выпадкаў парушэнняў Вашых правоў.
Адказы на многія пытанні пра дакументаванне тут:
https://cutt.ly/nhItqO2

***
Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем, звяртайцеся па наступных кантактах:
Telegram: @ViasnaDOC | Email: viasnadoc@spring96.org
Made on
Tilda