Працягваем серыю публікацый пра месцы зняволення. Калонія.
Пазбаўленне волі з утрыманнем у калоніі прызначаецца:
- на тэрмін ад шасці месяцаў да 12 гадоў;
- за асабліва цяжкія злачынствы – на тэрмін больш за 12 гадоў, але не звыш 15 гадоў;
- за асабліва цяжкія злачынствы, спалучаныя з наўмысным замахам на жыццё чалавека альбо з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, альбо злачынствы супраць дзяржавы – на тэрмін не звыш 25 гадоў;
- у выпадку здзяйснення некалькіх злачынстваў тэрмін пакарання можа дасягаць 30 гадоў.
Тэрыторыя калоніі падзяляецца на лакальныя ізаляваныя зоны, у якіх знаходзіцца не больш за 250-300 асуджаных. Таксама вылучаюцца дзве зоны – жылая, дзе размяшчаюцца жылыя памяшканні, сталовая, лазня, цырульня, медсанчастку, і вытворчая, якія злучаюцца паміж сабой кантрольна-прапускным пунктам.
Асуджаным прадастаўляецца індывідуальнае спальнае месца і пасцельныя прыналежнасці.Яны забяспечваюцца адзеннем, бялізнай па сезоне, абуткам і харчаваннем.
Двойчы на дзень – раніцай і ўвечары – асуджаных правяраюць па прозвішчах на пастраенні, таксама згодна з распарадкам дня зняволеныя ідуць у сталовую і на вытворчасць строем.
У абавязковым парадку асуджаныя прыцягваюцца да працы на прадпрыемствах або вытворчасці папраўчых устаноў, а таксама на іншых прадпрыемствах незалежна ад формаў уласнасці пры ўмове забеспячэння належнай аховы і ізаляцыі асуджаных. Пры гэтым працоўны дагавор з імі не заключаецца.
З заработнай платы ў асуджаных да пазбаўлення волі робяцца ўтрыманні для пакрыцця кошту харчавання, камунальных паслуг, сродкаў асабістай гігіены, адзення і абутку. Але на асабісты рахунак асуджаных залічваецца незалежна ад усіх утрыманняў не менш за 25% налічанай заработнай платы, і не менш за 50%, калі асуджаныя з'яўляюцца пенсіянерамі, непаўналетнімі, інвалідамі І і ІІ групы, цяжарнымі жанчынамі або жанчынамі, якія маюць дзяцей у дамах дзіцяці ПУ.
Грашовыя пераводы, якія паступілі асуджаным, залічваюцца на іх асабовыя рахункі.
У мэтах прафілактыкі інфекцыйных захворванняў у асенне-зімовы перыяд дадаткова да вагі перадачы начальнікам установы можа быць дазволена атрыманне да 10 кілаграмаў гародніны і садавіны, рэкамендаваных начальнікам медыцынскай часткі.
Асуджаным дазваляецца атрыманне адной рэчавай пасылкі (абутак, адзенне і іншыя прамысловыя тавары, якія асуджаныя могуць мець пры сабе, акрамя прадуктаў харчавання і тытунёвых вырабаў) у год. Дадаткова можа быць дазволена атрыманне не больш двух разоў у год бандэроляў і дробных пакетаў з літаратурай.
Асуджаным прадастаўляецца права на тэлефонныя размовы з блізкімі сваякамі працягласцю не больш за пятнаццаць хвілін.
Атрымліваць і адпраўляць лісты і тэлеграмы асуджаныя могуць без абмежавання іх колькасці, але яны падлягаць абавязковай цэнзуры.