Што такое "хімія" і як яе адбываюць?

Гэтак званая "хімія" – гэта абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Абмежаванне волі ўстанаўліваецца на тэрмін ад шасці месяцаў да пяці гадоў.
Пасля пастаноўкі на ўлік, крымінальна-выканаўчая камісія вызначае месца адбыцця пакарання: гэта можа быць найбліжэйшая выпраўленчая ўстанова ў тым населеным пункце, дзе пражывае і працуе асуджаны, або ў іншым рэгіёне. "Хімікі" ў прызначаны тэрмін самастойна прыбываюць да месца адбывання пакарання.

Каму не можа быць прызначана "хімія":
• непаўналетнім;
• пенсіянерам;
• цяжарным жанчынам;
• жанчынам і адзінокім мужчынам, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да чатырнаццаці гадоў ці дзяцей-інвалідаў;
• інвалідам;
• асобам, якім прызначаны прымусовыя меры бяспекі і лячэння;
• асобам, хворым актыўнай формай туберкулёзу, ВІЧ-інфіцыраваным, хворым на СНІД альбо тым, хто не прайшоў поўны курс лячэння ад венерычнага захворвання.

Умовы адбывання "хіміі":
Папраўчыя ўстановы для "хімікаў" дзеляцца на 2 тыпы:
- для тых, хто раней не адбываў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі,
- для тых, хто раней такое пакаранне адбываў.

Аднак, асуджаныя жанчыны, якія раней не адбывалі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, могуць утрымлівацца з асуджанымі жанчынамі, якія раней адбывалі такое пакаранне, з захаваннем умоў паасобнага ўтрымання ў межах адной папраўчай установы адкрытага тыпу.
Саўдзельнікі злачынства не могуць утрымлівацца ў адной папраўчай установе.

У будынку ПУАТ вылучаецца жылы блок, адмыслова прызначаны для пражывання асуджаных, і адміністрацыйны блок.
У жылым блоку размяшчаюцца:
- памяшканні, прызначаныя для пражывання асуджаных,
- памяшканні для прыгатавання і прыёму ежы,
- душавыя і рукамыйныя пакоі, санітарныя вузлы,
- спецыяльна абсталяваныя месцы для курэння,
- пакоі захоўвання асабістых рэчаў асуджаных,
- пакоі для правядзення выхаваўчых мерапрыемстваў,
- службовыя кабінеты.

Акрамя таго, могуць абсталёўвацца спартыўная зала, памяшканне для адпраўлення рэлігійных культаў, бібліятэка, пакой псіхалагічнай разгрузкі, навучальны клас і іншыя памяшканні для ажыццяўлення выхаваўчай работы з асуджанымі і правядзення імі вольнага часу.
Made on
Tilda