Што такое арышт і як яго адбываюць?

Арышт – гэта строгая ізаляцыя асуджанага.
Арышт ўсталёўваецца на тэрмін ад аднаго да трох месяцаў.
Арышт адбываюць у арыштным доме, які, як правіла, знаходзіцца на тэрыторыі СІЗА, калоніі або турмы.

Каму не можа быць прызначаны арышт:
- цяжарным жанчынам,
- жанчынам і адзінокім мужчынам, у якіх ёсць дзеці да 14 гадоў або дзеці-інваліды,
- інвалідам I і II групы.

Умовы ўтрымання пад арыштам:
• перамяшчэнне па-за камерай толькі пад канвоем;
• магчымасць атрыманне адукацыі адсутнічае;
• магчымасць працаваць адсутнічае;
• магчымасць прыцягвацца да гаспадарчага абслугоўвання арыштнага дома без аплаты да 10 гадзін у тыдзень, але не больш за 2 гадзіны ў дзень
• дазваляецца штомесячнае выдаткоўванне на набыццё прадуктаў харчавання і прадметаў першай неабходнасці грашовых сродкаў з асабістага рахунку – 6 базавых велічынь;
• дазваляюцца тры кароткатэрміновыя і тры працяглыя спатканні на працягу года;
• дазваляюцца чатыры пасылкі або перадачы і дзве бандэролі ці два дробныя пакеты на працягу года.
Made on
Tilda